Велакухня "Гараж 38"

Велакухня "Гараж 38" — бясплатная грамадская веламайстэрня ў цэнтры горада, месца правядзення мерапрыемстваў на роварную тэматыку. Па ўсім свеце існуе шмат такіх месцаў, і ўсюды яны рабіліся цэнтрамі роварнага жыцця, збіраючымі вакол сябе самых актыўных і творчых людзей.

У «Гаражы 38», размешчаным у цэнтры горада, вы можаце:

  1. Скарыстацца пляцоўкай Гаража і прылеглай да яго тэрыторыяй для папраўкі, налады і правядзення ТА свайго ровара.
  2. Скарыстацца звычайным і спецыялізаваным інструментам, сродкамі і расходнікі, якія знаходзяцца ў Гаражы.
  3. Знайсці якую-небудзь дэталь або аксэсуар для вашага ровара з тых, што пакінулі іншыя наведвальнікі Гаража. А таксама самі ахвяраваць непатрэбныя дэталі і запасныя часткі для тых, хто ў іх мае патрэбу.
  4. Скарыстацца кансультацыяй куратара Гаража па пытанні рамонту і абслугоўвання свайго ровара ў залежнасці ад ведаў і ўменняў дзяжурнага ў гэты дзень куратара.

Звяртаем увагу, што ў абавязкі куратара "Гаража 38" не ўваходзіць рамонт вашага ровара. Вас пракансультуюць, пакажуць як рабіць правільна, магчыма дапамогуць на першым этапе, але не абавязаны зрабіць усё за вас. Для таго, каб скарыстацца паслугамі прафесійнага майстра, які сам адрамантуе ваш ровар, вам неабходна звярнуцца ў любую з сеткі спецыялізаваных роварных майстэрняў у сваім горадзе.

Мы праводзім майстар-класы па рамонце і абслугоўванню ровараў, арганізуем дыскусіі і прагляды фільмаў на роварную тэматыку.

Яшчэ адна з мэтаў існавання "Гаража 38" — стварыць умовы для творчага самавыяўлення, напрыклад, у мастацтве дызайнерскага афармлення або канструяванні новых ровараў.

Прыязджайце!

САЙТ ГАРАЖА - BIKEKITCHEN.BY

Мы ў Facebook. Мы ў Вконтакце

паштовая скрыня для сувязі: bk-info@bike.org.by

Wish-list, спіс неабходных у бягучы момант рэчаў  для гаража

Расклад можа змяняцца без папярэджаняў. Рэгулярна правярайце гэтую старонку.

 

Наш адрас: Праспект Незалежнасці, 44Б, гараж №38 (метро пл. Перамогі):

 

Новости проекта

голосуем за лучшие велопарковки в номинации "Заведения сферы обслуживания"

Русский

В конкурсе "Деловой велосипед" начался этап голосования за лучшие велопарковки в номинации "Заведения сферы обслуживания". Для этого мы выбрали 24 самых понравившихся нам велопарковки из списка текущих участников. Проголосовать можно на сайте TUT.BY до 24 июля - даты окончания конкурса.