Валанцёрства

Мінскае роварнае таварыства (МРТ) — гэта грамадскае аб’яднанне, а значыць — група матываваных і натхнёных людзей, простых раварыстаў, якія добраахвотна ўкладаюць свае сілы і вольны час у развіццё роварнага руху ў Мінску.

Усе праекты МРТ ажыццяўляюцца сіламі валантэраў. Мы прапануем усім стаць часткай гэтай суполкі, рэалізаваць свае роварныя ідэі, падключыцца да бягучых праектаў і падзеяў, знайсці новых сяброў і заўсёды быць у курсе мінскіх “роварных навінаў”.

Чаму быць валантэрам Мінскага роварнага таварыства цікава?

  • ты заўсёды ў курсе ўсіх роварных падзеяў і мерапрыемстваў у Мінску і за яго межамі;
  • ты сваімі рукамі можаш змяніць роварную інфраструктуру ў сваім горадзе;
  • ты можаш навучыцца рэмантаваць ровар у самых дасведчаных раварыстаў Мінску;
  • ты можаш набрацца досведу ў адміністраванні сайту, напісанні артыкулаў па роварнай тэматыцы, арганізацыі мерапрымстваў і набыць шмат іншых карысных навыкаў.

Нашыя валантэры выкарыстоўваюць для працы над праектамі інструмент Trello. Калі ты пяройдзеш па спасылцы, то зможаш атрымаць прыкладнае ўяўленне пра тое, над чым зараз працуюць нашыя валантэры.

Рэгулярныя сустрэчы МРТ праходзяць кожную сераду а 19й гадзіне па адрасе: г.Мінск, вул. Смалячкова, 14а. Нават калі ты не ведаеш, як менавіта ты можаш дапамагчы, ўсё роўна прыходзь - занятак знойдзецца для ўсіх. Звычайна на сустрэчах мы абмяркоўваем працоўныя моманты, ты можаш адразу нырнуць у кіпучыя дыскусіі. Аднак не варта пужацца – табе абавязкова дапамогуць каардынатары валантэраў, якія распавядуць пра дзейнасць арганізацыі і зробяць экскурсію па нашаму выдатнаму доміку-офісу.

Для таго, каб стаць валантэрам Мінскага роварнага таварыства, трэба запоўніць анкету ніжэй.

Дасылайце лісты з пытаннямі на электронную пошту ці прыходзьце на нашыя рэгулярныя сустрэчы па серадах.

Нам яшчэ шмат чаго патрэбна зрабіць для нашага горада!

 

Анкету можна запоўніць проста тут, ці, калі яна не адлюстроўваецца, то перайсці па ссылцы