Стратегические партнёры

Логотип Название Описание
«Офіс па правах людзей з інваліднасцю»
Супрацоўніцтва ў рамках праекта «Маніторынг безбар'ернага асяроддзя».
Фонд «Экалагічны транспарт»
Мэта фонду: скарачэнне неспрыяльнага ўздзеяння аўтамабільнага транспарту на навакольнае асяроддзе. Супрацоўнічаем у рамках праекта, накіраванага на рэгуляванне аўтамабільных стаянак у грамадскіх месцах.
Эўрапейская федэрацыя роварыстаў
ECF - найбуйнейшая эўрапейская арганізацыя, якая аб'ядноўвае мноства некамерцыйных арганізацый, якія развіваюць роварны транспарт па ўсёй Еўропе. ГА "Мінскае роварнае таварыства" з'яўляецца членам ECF з сакавіка 2012 года.
Праект «МаеСэнс»
Галоўная мэта — прыцягненне грашовых сродкаў на дабрачыннасць у цікавай і зручнай форме. «МаеСэнс» — гэта дабрачынны аўкцыён сустрэч, месца, дзе Вы можаце выставіць сустрэчу з сабой на аўкцыён або выйграць сустрэчу са знакамітасцю, спецыялістам у якой-небудзь сферы альбо проста з чалавекам, які Вам цікавы.
Цэнтр экалагічных вырашэнняў
Цэнтр экалагічных рашэнняў - найбуйнейшае экалагічнае НДА ў РБ. Супрацоўнічаем у кампаніі за ўстойлівы транспарт.
Экалагічнае таварыства "Зялёная сетка"
Зялёная сетка - гэта супольнасць экалагічных арганізацый, ініцыятыў, экспертаў і актывістаў, якія аб'ядналіся на прынцыпах добраахвотнасці, партнёрства і раўнапраўя. Нашы каштоўнасці адпавядаюць прынцыпам, сфармуляваным у Хартыі Зямлі. МРТ уваходзіць у суполку "Зялёная сетка".
Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце
Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя экспертаў і сюрвеераў на транспарце» з'яўляецца рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем, членамі грамадскага аб'яднання з'яўляецца больш за 200 беларускіх і замежных спецыялістаў у сферы транспарту.