ЕўраВела

Агульнаеўрапейская сетка роварных трасаў. Гэта праект Еўрапейскай роварнай федэрацыі (ECF) па стварэнні дванаццаці працяглых роварных маршрутаў, што перасякаюць усю Еўропу. Поўная даўжыня гэтых трасаў будзе больш за 60 000 кіламетраў. На дадзены момант існуе каля 20 000 кіламетраў.

Full Story: 
Трасы EuroVelo прызначаны для трансеўрапейскага роварнага турызма, але таксама могуць выкарыстоўвацца для мясцовых паездак. Яны складзеныя як з ужо існых маршрутаў, так і з дарог, якія яшчэ давядзецца пракласці дзеля таго, каб аб’яднаць іх усе ў адну сетку. Пакуль што ніводная траса не дабудаваная поўнасцю, розныя часткі знаходзяцца ў рознай ступені прыдатнасці. Праз нашу краіну праходзіць адна з гэтых трас – EV-2 Голуэй-Масква. На жаль, беларуская частка абсалютна не зроблена, асабліва калі ўлічваць стандарты ЕўраВела. СТАНДАРТЫ: Трасы праходзяць праз цэнтры гарадоў; Прыстасаваныя для руху ровараў з цяжкім багажом; Маюць прынамсі 80% асфальтавага пакрыцця; Калі маршрут пракладзены па праезднай частцы, шчыльнасць аўтамабільнага патоку не павінна перавышаць 1000 аўтамабіляў у суткі; Большасць частак трасы дазваляе ехаць двум раварыстам побач; Даступнасць на працягу ўсяго года пры любым надвор’і; Месца харчавання (крама, кавярня і г.д.) не радзей, чым кожныя 30 км, месца начлегу – не радзей, чым кожныя 50 кіламетраў; Грамадскі транспарт, на якім магчымы перавоз ровараў, не радзей, чым кожныя 150 км.
Landing Page: