Вырашэнне праблемы паркоўкі паводле рынкавых прынцыпаў

Недахоп парковачных месцаў для аўтамабіляў у Менску проста відавочны. Дзяржава абсалютна задарма прапануе аўтамабілістам досыць каштоўнае права на манапольнае выкарыстанне зямлі. Недахоп парковачных месцаў -- натуральны вынік татальнае адсутнасці ўмоў для развіцця рынкавых адносiн.

З-за жудаснага недахопу легальных месцаў для паркоўкі кіроўцы вымушаны шукаць іншыя варыянты. Выбар, насамрэч, невялікі: газон і ходнік пераўтварыліся ў стыхійныя бясплатныя аўтапаркоўкі. Слабая і састарэлая сістэма кантролю пакідае падобныя праблемы практычна без пакарання.

Мы прапануем Праграму, якая палягае ў прыняцці кардынальна новых захадаў па ўладкаванні прычын нелегальнае паркоўкі:

-- Занальная аплата за паркоўку на муніцыпальнае зямлі, заснаваная на рынкавых прынцыпах (баланс попыта і прапановы)

-- Фармаванне абсалютна новай структуры парковачных месцаў

-- Накладаньне адказнасці за нелегальнае паркаванне на ўладальніка транспартнага сродка

-- Пакрокавае ажыцяўленне апісаных мераў патрабуе шчыльнага ўзаемадзеяння і каардынацыі дзейнасці на ўсіх узроўнях: ад заканадаўчае ініцыятывы да тэхнічнае рэалізацыі праграмы. Навіны і падрабязнасьці праекта глядзіце на сайце Фонду экалагічнага транспарту.

 

Навіны праекта

[По данному проекту пока не добавлено новостей]