Велалічыльнік для вуліц Мінска

Актыў Мінскага роварнага таварыства даўжо ўжо гарыць ідэяй зрабіць «велалічыльнік».

Навошта патрэбны велалічыльнік 

Каб прадэманстраваць грамадскасці, што раварыстаў ужо шмат, што іх патрэба ў стварэнні добрай і бяспечнай роварнай інфраструктуры павінна задавальняцца.

Велалічыльнік будзе аснашчаны інфармацыйным табло і будзе паказваць, колькі раварыстаў праехала: 

  • ад пачатку дня
  • з пачатку года

Велалічыльнік можна будзе перастаўляць з вуліцы на вуліцу, каб вымяраць велаплынь і тым самым даваць інфармацыю нам і праектавальнікам роварнай інфраструктуры. 

Вось як рэалізаваная ідэя, што нас натхніла, на вуліцах Капенгагена.

Аднак, мы вырашылі зрабіць дацкае рашэнне крышку больш функцыянальным

Па-першае, энэргію для працы велалічыльніка будуць выпрацоўваць сонечныя фотапанэлі. Велалічыльнік будзе працаваць круглыя суткі і круглы год, а акумулятар дазволіць яму не выключацца і ўначы. 

Таксама мы абсталюем велалічыльнік інфармацыйным табло, на якім мы зможам даваць інфармацыю пра блізкія экалагічныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Мінску рознымі экалагічнымі арганізацыямі ды актывістамі. Такім чынам, эколагі змогуць атрымаць пункт транслявання інфармацыі на вуліцах сталіцы.

Да велалічыльніка можна будзе падключыць для падзарадкі мабільны тэлефон.

У будучыні, як што фотавальтаіка будзе выпрацоўваць дастатковую колькасць энэргіі, мы абсталюем велалічыльнік электракампрэсарам для падпампоўвання колаў ровараў

Лічыльнік будзе прыцягваць увагу, стане аб’ектам, каля якога захочацца праехаць на ровары ці сфатаграфавацца. 

Што зможа трансляваць інфармацыйнае табло?

Можна будзе паказваць, напрыклад, гэткія паведамленні:

  • «10 км на ровары замест аўтамабіля штодня — гэта эканомія Х літраў паліва за дзень і Y — за тыдзень».
  • «10 км на ровары замест аўтамабіля штодня — гэта на Х грамаў менш шкодных выкідаў»
  • «10 км на ровары замест аўтамабіля штодня — гэта на Х грамаў менш парніковага газу»
  • «10-кіламетровая паездка на ровары спальваае Х калорый» і  да т. п.

Разлікі будуць рабіцца на падствае статыстыкі ды навуковых звестак. 

У перспектыве магчыма абсталяваць велалічыльнік інтэрактыўным інфармацыйным табло, дзе карыстальнік зможа атрымаць больш інфармацыі на разнастайныя экалагічныя тэмы.

Статыстыка з велалічыльніка будзе перадавацца на адмыслова створаны сайт.

 

Навіны праекта

[По данному проекту пока не добавлено новостей]