МРТ: Аварыі

Ровар — не толькі сродак перасоўвання па горадзе і двухколы сябар, але яшчэ і сапраўдная крыніца небяспекі. Штодня нехта ўразаецца на ровары ў пешахода, няўдала заскоквае на бардзюр, «ловіць» машыну на выездзе з двара... Большасці з тых здарэнняў можна пазбегнуць, калі правільна лакалізаваць праблему і яе выправіць. Кожны назаве няўтульныя ўчасткі на сваім штодзённым маршруце, ёсць прыклады сутыкненняў з-за кепскай асветленасці дарогі, праз адасутнасць ліхтарыкаў на роварах, на выездах з арак і двароў і г.д.

Аднак дакладнай інфармацыі, у якіх месцах адбываецца найбольшая колькасць здарэнняў з удзелам раварыстаў, не існуе. База ДАІ ўтрымлівае выключна інфармацыю пра ДТЗ, а гэта толькі здарэнні з удзелам хаця б аднаго рухомага аўтамабіля альбо іншага механічнага транспартнага сродка. Але ж большасць роварных здарэнняў — гэта падзенні, сустыкненні з пешаходамі ці раварыстамі. Іх ніхто не ўлічвае.

МРТ: Аварыі — гэта спроба стварыць такую базу роварных здарэнняў, у якой фігуравалі б не толькі «афіцыйныя» ДТЗ, але і ўсе астатнія. Канечне, далёка не ўсе здарэнні будуць адлюстраваныя на сайце, але нават невялікі адсотак ад усёй колькасці дазволіць пабачыць агульную карціну.

Калі вы ўпалі або сутыкнуліся самі, калі сталі відавочцам роварнага здарэння, калі даведаліся пра крадзеж ровара — паведамляйце нам праз форум на сайце, твітар, e-mail ці адмысловую мабільную праграму.

Мы ў Менскім роварным таварыстве, у сваю чаргу, будзем інфармаваць адпаведныя органы пра неабходнасць прыняцця мер што да небяспечных месцаў, каб рух на ровары прыносіў гараджанам задавальненне, а не станавіўся выпрабаваннем.

Навіны праекта

[По данному проекту пока не добавлено новостей]