ЕўраВела

EuroVelo - праект Еўрапейскай федэрацыі раварыстаў (ECF) па развіцці сеткі роварных маршрутаў па ўсей Еўропе. Гэтыя маршруты распрацаваныя не толькі для міжнародных турыстаў, але і для мясцовых жыхароў, якія ездзяць кожны дзень. EuroVelo на сёння налічвае 14 маршрутаў, і чакаецца, што сетка будзе канчаткова аформлена да 2020 года. Праз Беларусь праходзіць маршрут EuroVelo 2, які мае назву «Маршрут сталіц».

Мы займаемся распрацоўкай гэтага маршруту.

Кантактны нумар каардынатара праекта: +375 29 639-85-51, Аляксандр Нахайка.

Уся сетка дарог Еўравела:

 

 

 

Маршрут сталіц:

Навіны праекта

15-20 кастрычніка - тыдзень роварнага турызма

Беларуская

З 15 па 20 кастрычніка Мінскае роварнае таварыства праводзіць тыдзень, які прысвечаны развіццю роварнага турызму ў Беларусі. Мэтаў у нас некалькі: пагутарыць пра роварны турызм на "высокім узроўні", абмяняцца досведам сярод тых, хто ўжо пачаў распрацоўваць ў Беларусі роварныя маршруты, пачаць рэалізацыю маршрута "Мінск-Налібоцкая пушча" (пілотную для нас частку маршрута EuroVelo-2: Ірландыя-Расія), проста пакатацца і правесці выведку маршруту.

Проект: 

Сустрэча ў гэты чацвер - месца сустрэчы змяніць можна!

Беларуская

Нагадваем усім, што ў гэты ў чацвер, 15 кастрычніка ў 18-30 «Мінскае роварнае таварыства" і "Майстэрня самастойных падарожжаў» запрашаюць роварыстаў і вандроўнікаў прыйсці на сустрэчу з Енсам Эрыкам Ларсенам і Рэйнам Лепікам - распрацоўшчыкамі эўрапейскай сеткі роварных маршрутаў EuroVelo, агульнай працягласцю ў 70 000 кіламетраў. Таму агульнай сустрэчы ў доміку не будзе. падрабязнасці на сайце праэкта.

 

 

Проект: