Бясплатны пракат «Добры ровар»

Заўвага: Гэты праект не з'яўляецца афіцыйным праектам Мінскага роварнага таварыства, але ён створаны і ажыццяўляецца нашымі актывістамі і карыстаецца інфармацыйнай і тэхнічнай падтрымкай нашай арганізацыі.

У 2015 годзе ў Мінску адкрыецца бясплатная сістэма пракатаў ровараў «Добры ровар».

Добры Ровар (байккросiнг) — сістэма роварнага пракату, створаная на некамерцыйнай аснове, якая дазваляе арандаваць ровар на адной з роварных парковак, зрабіць паездку і вярнуць ровар на адну з прапанаваных парковак, устаноўленых у гэтым жа горадзе. Падобныя праграмы паспяхова існуюць у многіх еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх гарадах.

Мэта праграмы — даць жыхарам і турыстам бясплатны альбо вельмі танны доступ да ровара для кароткачасовых (не больш за суткі) паездак па горадзе як альтэрнатыву матарызаваным грамадскаму транспарту і аўтамабілю, тым самым палепшыць транспартную і экалагічную абстаноўку.

Пракат будзе працаваць з 1 мая па 1 кастрычніка 2015 года.

 

На роварных паркоўках у цэнтральнай частцы Мінска мы размесцім як мінімум 25 ровараў на кодавых замках — даведацца код можна будзе праз бясплатны онлайн-сэрвіс ці СМС.

Падрыхтоўка ўжо пачалася!

23 снежня праект «Добры ровар» аб’явіў пра пачатак акцыі па зборы ровараў і роварных дэталяў для папаўнення парку бясплатнага грамадскага роварнага пракату.

Дапамагчы нам дасягнуць гэтых мэтаў можна наступнымі спосабамі:

  • ахвяраваць ровар або роварныя дэталі ці аксэсуары;
  • прапанаваць сваю дапамогу (праграмаванне, адміністраванне, дызайн, тэхнічнае абслугоўванне і інш.);
  • ахвяраваць любую суму грошай (у нас празрыстая сістэма — вы адразу ўбачыце на што пайшла ваша матэрыяльная дапамога).

Далучайцеся!

Арганізатары:

Экалагічна-сацыяльны праект «Добры ровар» — гэта ініцыятыва выпускнікоў Школы экалагічнага актывіста 2014 года, арганізаванай таварыствам «Зялёная сетка».

Ігар Іваноў: +375 29 692-48-80, go.mad.guys at gmail.com
Кірыл Кудравец: +375 29 500-21-69, +375 44 737-34-95, kirill.kudravets at bike.org.by

Далучайцеся да нашага праекта ў сацыяльных сетках:
https://vk.com/bikecrossing
https://www.facebook.com/bikecrossingminsk

Навіны праекта

Майстар-клас па размалёўцы ровараў! 19 красавіка ў Гаражы 38

Беларуская

Майстар-клас па размалёўцы ровараў! 9 красавіка, з 13.00 па 16.00, Фаланстэр ладзіць майстар-клас па размалёўцы ровараў для праекта “Добры ровар” ў Гаражы 38.

Размалёўваем для "Добрага ровара" :)

Бліновы вечар у Гаражы 38

Беларуская

У пятніцу (13.01.2015) з 18:30 да 21:00 «Гараж 38» кліча дапамагаць гатаваць і есці смачныя і здаровыя веганскія блінцы проста з печкі на эка-дровах!
Прыходзь і прынось з сабой свой шматразовы посуд (бо мы эка) і што-небудзь да бліноў.

+375 29 500-21-69, Кірыл.

 

 

 

Проект "Добры ровар". Хороший старт

Расейская

Нам уже доводилось писать  про  новую и интересную для столицы инициативу о бесплатном прокате велосипедов. Чего же смогла достичь команда проекта за столь короткий срок ?!

Цёплы вечар у «Гаражы-38»

Беларуская

У гэтую пятніцу (09.01.2015) з 18:30 да 20:00 «Гараж-38» http://bikekitchen.by/ расхінае свае цёплыя абдымкі (так, у нас з’явілася печка) і будзе рады атрымаць у падарунак непатрэбныя ровары, дэталі, дэталькі і дэталечкі для праекта «Добры ровар»! 
Прыходзь! Мы пачастуем печывам і гарбатай з сапраўднага самавара на яловых шышках!
+375 29 500-21-69
walkover91@gmail.com