Спосабы аплаты

Уступныя, сяброўскія ўнёскі:

  1. Праз АРІП. Гэта самы зручны метад. З дапамогай гэтай сістэмы можна плаціць за паслугі ў большасці аддзяленняў і кас банкаў, інфакіёскаў, некаторых банкаматах і аўтаматах прыёма наяўных сродкаў. Пры аплаце праз АРІП можна выкарыстоўваць WebMoney, EasyPay, iPay, сістэмы Інтэрнэт-банкінга і мабільнага банкінга. Падрабязней пра спосабы і месцы аплаты можна даведацца на сайце сістэмы raschet.by. Для аплаты ўступнага ўнёска пазначце дату свайго нараджэння, а пры аплаце сяброўскага ўнёска - нумар сяброўскай карткі, уключаючы вядучыя нулі (нумар можна даведацца тут, папярэдне залагініўшыся на сайце). Шукайце нас у спісе паслуг па наступнаму шляху: "г. Минск->Прочие услуги->Минское велосипедное общество". (прыклад)
  2. Пластыкавай карткай праз Інтэрнэт з дапамогай сэрвіса e-pay.
  3. Прамым банкаўскім пералікам па рэквізітах: ГА "Мінскае роварнае таварыства", УНП 194902167 р/р 3015-0209-77017 у ААТ "Прыёрбанк", код 749. Назначэнне плацяжу: "сяброўскі ўнёсак", "уступны ўнёсак". Калі ласка, выкарыстоўвайце гэтую магчымасць толькі ў выпадку скрайней неабходнасці.
  4. Мы не прымаем наяўныя грошы! Аднак магчыма, на масавых мерапрыемствах, як выключных выпадках, такі прыём сродкаў можа быць арганізаваны, пра што будзе дадаткова паведамлена.

Дабрачынныя ўнёскі можна заплаціць наступнымі спосабамі:

  1. Праз АРІП: шукайце нас у спісе паслуг па наступнаму шляху: "г. Минск->Прочие услуги->Минское велосипедное общество->Укрепление МТБ" (умацаванне матэрыальна-тэхнічнай базы), для ідэнтыфікацыі патрэбна будзе ўвесці нумар свайго тэлефону.
  2. Прамым банкаўскім пералікам па рэквізітах: ГА "Мінскае роварнае таварыства", УНП 194902167 р/р 3015-0209-77017 у ААТ "Прыёрбанк", код 749. Назначэнне плацяжу: "дабрачынны ўнёсак на статутную дзейнасць". Будзьце гатовыя да таго, што банк возьме камісію (звычайна 2% ад сумы пераліку, Прыёрбанк - яшчэ болей).