Дапамога донараў

Мы будзем радыя любой форме дапамогі:

  • грашовай
  • неграшовай

Нам заўсёды патрэбныя:

  • друкарскія паслугі
  • папера
  • запраўка картрыджа друкаркі

Да прыкладу, вы — друкарня, і ў вас застаюцца палосы паперы. Давайце, мы ператворым  іх у карысныя інфармацыйныя флаеры.

У вас ёсць непатрэбны ровар — мы скарыстаем яго для бясплатнага велапракату. У вас застаюцца непатрэбныя роварныя дэталі або інструмент — падаруйце іх нашай бясплатнай грамадскай веламайстэрн.

Чаму мы просім дапамогі? 

Наша аргагнізацыя — грамадская і некамерцыйная.

Нашы крыніцы даходаў: 

  • Сяброўскія складкі
  • Ахвяраванні фізічных і юрыдычных асоб
  • Гранты

Мы пакуль недастаткова ўстойліва стаім на нагах і з цяжкасцю знаходзім грошы на бягучую дзейнасць. Абмежаваннем больш сістэмнай працы ёсць недахоп часу ў валанцёраў або фінансаў, каб наняць персанал пад рэалізацыю канкрэтнай ідэі або праекта. Да прыкладу, камусьці неабходна каля 10 гадзін на тыдзень аддаваць ліставанню, працы з адміністрацыямі раёнаў, у працоўныя групы якіх мы ўваходзім, рамаўтадарамі ды іншаму. 

У нас ёсць разуменне таго, што трэба зрабіць у горадзе для таго, каб Мінск стаў зручным для раварыстаў.

Мы гатовыя рабіць гэтую працу, і яна нам падабаецца. 

Важна:

Ваша дапамога будзе адраснай. Вы будзеце дакладна ведаць, на што былі выдаткаваныя вашы рэсурсы. 

Далучайцеся да веларуху!