Што рабіць, калі пасля рамонту дарогі бардзюр не адпавядае нормам
Адзін з варыянтаў — напісаць скаргу
Разбяромся, хто за што адказвае:
1) Рэмаўтадар кожнага канкрэтнага раёна.
Адказвае за рамонт вуліц.
Падпарадкоўваецца адміністрацыі канкрэтнага раёна.
Напрыклад: Рэмаўтадар Маскоўскага раёна.
2) Раённы аддзел ДАІ.
Адказвае за бяспеку дарожнага руху. Ускосна зацікаўлены, каб вуліцы былі ў парадку, каб раварысты з-за вызокіх бардзэраў не вылазілі на праезную частку.
Падпарадкоўваецца УДАІ ГУУС Мінгарвыканама.
Напрыклад, АДАІ Маскоўскага раёна.
3) Раённая пракуратура.
Кантралюе датрыманне законнасці. У парадку нагляду можа выносіць прадпісанні аб выпраўленні парушэнняў.
Падпарадкоўваецца пракуратуры Мінска, тая — Генеральнай пракуратуры.
Напрыклад, пракуратура Маскоўскага раёна.
4) Нарэшце, сама адміністрацыя раёна.
Напрыклад, Адміністрацыя Маскоўскага раёна.
Адказвае за раён у цэлым.
Падпарадкоўваецца Мінгарвыканаму.
5) УДАІ ГУУС Мінгарвыканама.
Адказвае за бяспеку дарожнага руху ў горадзе. Ускосна зацікаўлена, каб вуліцы былі ў парадку, каб раварысты з-за высокіх бардзюраў не вылазілі на праезную частку.
7) Інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам (па г. Мінску і спецыялізаваная, якая якраз і адказвае за будаўніцтва дарог)
Кантралюе выкананне будаўнічых нормаў і ў працэсе будаўніцтва.
Падпарадкоўваецца Дзяржстандарту.
Парадак падачы скаргаў:
1) Рамаўтадару — з патрабаваннем прывесці вуліцу ў адпаведнасць з нормамі.
Адначасова можна яе прадубляваць у раённы АДАІ і раённую адміністрацыю. Лішнім не будзе. Яны яе ўсё адно «спусцяць» уніз у Рамаўтадар. Але нам важна апавясціць іх і атрымаць ад іх адказ.
Як падаваць звароты (скаргі):
Калі ёсць электронная прыёмная на сайце — праз яе ці электронным лістом на e-mail. На наступны дзень пасля адпраўкі тэлефануеце ў канцылярыю (аддзелы па рабоце са зваротамі) і цікавіцеся, ці атрымалі вашы звароты. Атрымліваеце рэгістрацыйны нумар.
Калі электроннай пошты няма — звычайнай поштай (заказным лістом). Таксама можна занесці асабіста ва ўстанову. Таксама атрымайце рэгістрацыйны нумар.
Адказ у звароце заўсёды запытвайце поштай (гэта значыць у пісьмовым выглядзе).
Адказ павінен прыйсці цягам 15 дзён.
Заадно можаце скінуць нам інфармацыю пра тое, што вы робіце, на info@bike.org.by.
Мы хочам адсочваць і разумець, якія крокі паспяховыя, а якія не.
Калі першы крок будзе безвыніковым — пішам вышэй. У адказе на зварот вам павінны будуць пазначыць, дзе яго можна абскардзіць.