Дапаможнік раварыста

Калі ты раварыст, але «плаваеш» у правілах дарожнага руху — пачытай «Дапаможнік раварыста».

Стваральнікі Дапаможніка — моладзевая суполка «Фаланстэр» знайшла час і перапрацавала ўсе ПДР каб у сціслай форме сабраць усё, што тычыцца раварыстаў. У Дапаможніку ёсць і іншыя парады, напрыклад, як даглядаць за роварам. Дапаможнік можна спампаваць тут.

Дарэчы, Дамапожнік — рэч «жывая». І калі ў цябе ёсць парады наконт таго, што можна перарабіць, палепшыць, — заходзь на вікі і дадавай карысную інфармацыю!

Канечне, шмат хто з нас мяркуе, што некаторыя пункты цяперашніх правілаў маральна састарэлі. Пра гэта можна багата дыскутаваць. Але мы раім правілы прынамсі ведаць. Хаця б дзеля таго, каб ведаць свае правы пры «сустрэчы» з прадстаўніком ДАІ.