10 парад ветлівай язды на ровары

Раварысты-пачаткоўцы часам могуць «не адчуваць» некаторых нюансаў язды на ровары. І часам тое, што відавочна раварыстам з досведам, зусім не відавочна тым, хто пачаў круціць педалі не так даўна. Таму мы й вырашылі агучыць некаторыя парады.

Ноччу запальвай спераду і ззаду ровара ліхтарыкі. Адблісковых элементаў недастаткова, каб быць добра бачным пешаходам ды іншым раварыстам.

 

Пярэдні ліхтарык нахілі трохі долу, каб не сляпіць пешаходаў ды іншых роварыстаў .

Не кружляй на хуткасці між пешаходаў!

Калі без кружляння пешаходаў не аб’ехаць, рабі манеўры на нізкай хуткасці, каб іх не лякаць.

 

Надзвычай асьцярожна едзь побач з дзецьмі, будзь гатовы імгненна спыніцца.

На ходніку трымайся бліжэй да праезжай часткі, там дзе будзе ў свой час стварацца роварная сцежка.

 

Дзякуй пешаходам, што саступаюць дарогу на ходніку.

 

“Плаваеш” у правілах дарожнага руху - прачытай  “Дапаможнік роварыста” 

Калі на скрыжаванні, што не рэгулюецца, аўтамабіль саступае табе дарогу  - падзякуй кіроўцу жэстам рукі ці ківам галавы.

Будзь ветлівы ты - будуць ветлівы і з табой.