Каардынацыя стварэння роварных турыстычных маршрутаў

На дадзены момант існуе і ствараецца мноства роварна-турыстычных маршрутаў, распрацаваных мясцовымі ініцыятывамі. Але нідзе няма ні цэнтралізаванага каталога з інфармацыяй пра такія маршруты, ні рэкамендацый па іх стварэнні. Нашая суполка вырашыла прымерыць на сябе ролю каардынатара.

У рамках гэтай ініцыятывы мы плануем:

  1. Распрацаваць і запусціць сайт-каталог з інфармацыяй пра роварна-турыстычныя маршруты Беларусі.
  2. Распрацаваць тэхнічныя рэкамендацыі па стварэнні маршрутаў.
  3. Удзельнічаць на валанцерскіх пачатках у планаванні і маркіроцы новых маршрутаў.

Распрацаваныя рэкамендацыі можна знайсці тут.

Навіны праекта

Праверка маршрута ў Налібоцкай пушчы — справаздача

Расейская

На мінулых выходных наш актывіст Ігар Скрыпка з'ездзіў на чарговую праверку маршрута ў Налібоцкай пушчы. І так я яго патрабаваннем справаздачы «дастаў», што напісаў ён яе ў выглядзе вось такога ліста. Ну, выкладаю ўсё, як ёсць... (Я. Харужы, старшыня праўлення).

Рабочая версия рекомендаций по маркировке выложена для обсуждения

Расейская

В ходе работы над созданием велотуристских маршрутов разработаны методические рекомендации по маркировке маршрутов на местности. По ссылке --- их рабочий вариант, открытый для обсуждений и дополнений.

У Налібоцкай пушчы адзін веламаршрут ужо прамаркіраваны

Беларуская

Мінскае роварнае таварыства супольна з аграсядзібамі Валожынскага раёна рэалізоўвае праект па стварэнні велатурыстычных маршрутаў па Налібоцкай пушчы і ваколіцах. У рамках рэалізацыі праекта на працягу ліпеня-жніўня былі правераныя некалькі магчымых маршрутаў, у тым ліку адзін з іх – прамаркіраваны.

4-5 августа. Маркировка маршрутов, продолжение.

Расейская

Пока отчёт о предыдущей поездке готовится --- анонс следующей. В ближайшие выходные мы вновь едем в Воложинский район, чтобы продолжить маркировку маршрута в окрестностях Малой Люцинки. Присоединяйтесь! Место, время сбора и координация --- тут: http://veloby.net/ride/2012/08/mrt-mark-ro-ka-marshruta-2

Маркіроўка маршрутаў: мы пачынаем.

Расейская

Мінскае роварнае таварыства разам з аграсядзібамі Валожныскага раёну распачынае ажыццяўленне нашай даўняй задумкі – стварэння роварных турыстычных маршрутаў. Першапачатковае разведванне было праведзена, і ў панядзелак, 30 ліпеня мы пачынаем адзін з маршрутаў маркіраваць.

Выедзем ў 29 ліпеня ў 16.09 электрычкай на Маладзечна да Аляхновічаў, адтуль да аграсядзібы – сваім ходам. Пераначуем, і панядзелак поўнасцю прысвяцім маркіроўцы. У аўторак вяртаемся да хаты.

Каардынацыя паездкі --- на сайце veloby.net.