Вакансія ў МРТ. Бухгалтар

У рамках праекта «Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь» каманда грамадскага абʼяднання «Мінскае роварнае таварыства» шукае новых супрацоўнікаў. Праект рэалізуецца ГА «Мінскае роварнае таварыства» і ўстановай «Цэнтр экалагічных рашэнняў» пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Тэрмін рэалізацыі — 30 месяцаў. 

Вакансія — «бухгалтар»

Вашыя  рэзюмэ і пытанні чакаем адрас olga@bike.org.by.  Вакансія адкрытая да 20 сакавіка. 

Кола задач:

  • Поўнае вядзенне бухгалтарскага  і падатковага ўліку ў некамерцыйнай арганізацыі (грамадская членская арганізацыя) (адзіны бухгалтар)
  • Работа ў праекце Міжнароднай тэхнічнай дапамогі (МТП) (другі партнёр у праекце, выкананне патрабаванняў кантракту пра грант, падрыхтоўка прамежкавых і гадавых справаздач па МТП, вызваленне ад ПДВ)
  • Дзейнасць арганізацыі: правядзенне і ўдзел у грамадскіх мерапрыемствах, перамовы з дзяржаўнымі органамі, падрыхтоўка прома-матэрыялаў, кансультаванне ў пытаннях роварнага руху
  • Кадры: загады, штат, дамовы падраду, ФСАН, БДС, камандзіроўкі замежныя і па РБ, разлік і выплата ЗП, авансавыя справаздачы
  • Транспартныя выдаткі (улік ПЗМ)
  • Правядзенне тэндараў па закупках
  • Работа з банкам: правядзенне плацяжоў
  • Паступленне матэрыялаў, спісанне матэрыялаў
  • Частковае вядзенне дакументазвароту ў пары з асістэнтам-справаводам
  • Работа ў «1С Бухгалтэрыя 7.7. Місофт»

Каго мы шукаем:

  • З досведам працы ў некамерцыйнай арганізацыі, з МТП, або гатовага навучацца новай сферы дзейнасці
  • Асабістыя якасці: адказнасць, уважлівасць, скрупулёзнасць, здатнасць хутка навучацца, аналітычны склад розуму, пошук аптымальных рашэнняў, уменне працаваць з заканадаўствам, патрабавальнасць
  • Пажадана ведаць англійскую мову

Умовы працы:

  • Поўная занятасць
  • Штат каля 5 чалавек, але будуць яшчэ і дамовы падраду
  • Частку працы можна рабіць дыстанцыйна
  • Праца не ў офісным памяшканні, а ў «хатцы з агародам» — доме ў прыватным сектары ў раёне Залатой Горкі, у 10 хвілінах ад плошчы Якуба Коласа
  • Дружны калектыў, абʼяднаны палкай ідэяй зрабіць горад лепшым, развіваць роварны рух у Беларусі
  • Афіцыйнае працаўладкаванне
  • Ёсць дасведчаны галоўны бухгалтар з партнёрскай арганізацыі, які дапаможа ўнікнуць у працу