Агульны сход «Мінскага роварнага таварыства» 19 сакавіка 2017

Сябры, ёсць некалькі нагодаў сустрэцца. Па-першае, гэта наш чарговы гадавы сход. Па-другое, гэта наш дзень нараджэння — нам шэсць і хутка ў школу. І па-трэцяе, пачатак цёплага сезону і мы даўно не бачыліся. Такім чынам!

«Мінскае роварнае таварыства» запрашае на святкаванне дня нараджэння, сумешчанага з агульным сходам у нядзелю 19 сакавіка з 15 да 20 у «Сталоўку XYZ» (вул. Фабрыцыуса, 4, 3-і паверх, уваход побач з «Імагуру»). Гэта будзе выдатнае роварнае свята! І мы чакаем кожнага!
Калі ты з намі ці яшчэ не з намі, калі ты ведаеш, што такое МРТ ці не ведаеш гэтага, калі ты ездзіш на ровары ці толькі збіраешся,  — мы запрашаем цябе на сустрэчу з намі і адкажам на ўсе пытанні!

Падрабязны план:
15:00 пачынаем збірацца, гутарым з тымі, каго даўно не бачылі, рэгіструемся
15:30 МРТ раскажа, што ж яно такое і што роварна-важнага і цікавага адбылося ў 2016 годзе ў Мінску:

  • Што такое МРТ? І для чаго яно патрэбнае (Яўген Харужы, Анастасія Янчэўская)
    Інфармацыя для навічкоў і ахвотных ці неахвотных уступіць у МРТ. Прыводзім сяброў
  • Вынікі 2016 года
  • Праект «Еўравела-2» і «Валожынскія гасцінцы». Вынікі 2016 года, або куды развіваецца роварны турызм (Павел Гарбуноў)
    Прэзентацыя сайта eurovelo.by і турыстычных праваднікоў

16:45 перапынак на каву

17:00 вялікія планы і радасныя перспектывы на 2017 год:

  • пачатак праекта «Развіццё гарадскога роварнага руху ў інтарэсах грамадскасці Рэспублікі Беларусь»
  • Анонс мерапрыемстваў на 2017 год. Велапарад. Велазлёт. Велафорум. Акцыі, чэленджы і іншае (Анастасія Янчэўская)

17:45 перапынак на каву

18:00 працэдурная частка: выбар рады, справаздача рэвізора. Гэта не будзе доўга і нудна, просім быць членаў арганізацыі

І з 19:00 запрашаем на святкаванне 6-годдзя нашай арганізацыі!

  • музыка, конкурсы, узнагароджанне, нязмушаныя размовы
  • выступ госця-велападарожніка (падрабязнасці пазней на сайце)

Рэкамендацыі да нязмушаных размоў:

  • фатаграфуемся ў фотазоне і посцім шмат фотак, каб усе ведалі, што раварысты — гэта крута!
  • абавязкова пакідаем сваё меркаванне на стэндах для апытання
  • робім сабе і сябрам роварныя сувеніры
  • задаём усе набалелыя пытанні пра роварную інфраструктуру Жэню і Пашу. А Насце і Кірылу — пытанні пра валанцёрства, актывізм і імпрэзы-акцыі
  • гутарым з аднадумцамі, знаёмімся з новымі людзьмі

Таксама ў вас будзе магчымасць апалаціць унёскі і атрымаць свежанадрукаваную членскую картку!

Мы чакаем вас, сябры і партнёры!
Пытанні наконт мерапрыемства, СМІ: Анастасія Янчэўская +375 33 630-94-85
Кірыл Кудравец +375 29 500-21-69
info@bike.org.by