Раварысце, дай агню! 22 верасня ў Лошыцкім парку

Раварысце!

22 верасня ў нас свята — Дзень без аўтамабіля.

Бяры сяброў, ровар і гайда на #carfreeday_minsk у Лошыцкі парк да 18:00!

Цябе чакае вялікая праграма — экстрым-шоў раварыстаў ад Minsktrial, электраровары, велаэкскурсія «Таямніцы Лошыцкага парка», процьма майстра-класаў: ад фігурнага кіравання роварам для дзетак і да рамонтнай асветы ад майстэрні «Гараж-38», а таксама багата іншага.

Кульмінацыяй стане шоў-конкурс святлістых ровараў «Дай агню».

Уключы фантазію, падсвятлі свой ровар дыёднымі лямпачкамі, стужкамі, гірляндамі ці ліхтарамі — стань заўважным у цемры й атрымай за гэта прыз!

А пры канцы мы ўсе разам паедзем на невялічкую велапрагулку.

Далучайся й расквець гэты аўторак!

#carfreeday_minsk