Праграма Першага мінскага велапарада

   

Вы не забыліся?
Заўтра.

А 14:00.
Адбудзецца Першы мінскі велапарад.
Вы гатовыя?

Крыху пра праграму:

Збор удзельнікаў велапарада, рэгістрацыя — з 14:00 да 15:00 (пляцоўка каля «Мінск-арэны»). Па прыездзе шукайце ровар з сцягам нашага таварыства. Каля яго вы зможаце атрымаць апазнавальныя стыкеры сябраў МРТ для сваіх ровараў. Валанцёраў МРТ таксама можна будзе лёгка пазнаць па адблісковых камізэльках з сімволікай. 

А 15:00 будзе дадзены старт парада. Прыкладна а 15:30 мы фінішуем каля стэлы. 

У парку Перамогі вас чакаюць:

  • Квэст у анлайн-рэжыме на тэрыторыі парка, для ўдзелу ў якім вам спатрэбіцца толькі смартфон. Прызы!
  • Масавая твітэр-бітва на 80 чалавек. 
  • Дог-фрызбі і «алтымаці-фрызбі». Розыгрыж дыскаў-летуноў.
  • Дзве рамонтныя майстэрні. 
  • Бясплатны велапракат, тэст-драйв. 
  • Танцавальная пляцоўка
  • Зоны актыўнасці дзяцей ад 1 да 8 гадоў. 
  • Шацёр з роварнымі конкурсамі ды прыемнымі падарункамі.
  • Мінскае роварнае таварыства выставіць майстэрню. Таксама каля нашага стэнда можна будзе папіць гарбаты з самавара паволе рэцэпту Джона Росмэна. 
  • Ды іншае.

Прыязджайце самі! Патэлефануйце сябрам або проста зараз запрасіце іх праз Facebook, УКантакце. Бо ў найлепшым выпадку такая магчымасць надарыцца толькі праз год!

Парад адбудзецца ў любое надвор’е!

2015 год, 30 апреля

Прокрутите вверх