МРТ на «Мотавелаэкспа — 2015». Праграма

   

Дарагія сябры! 9—11 красавіка МРТ удзельнічае ў выставе «Мотавелаэкспа — 2015». Мы рады будзем расказаць, паказаць і пазнаёміць вас з поспехамі нашай дзейнасці. З прыемнасцю адкажам на вашы пытанні і дамо самую свежую, актуальную інфармацыю пра развіццё гарадскога веларуху. Прыходзьце нас падтрымаць і пазнаёміцца!

Дарагія сябры! 9—11 красавіка МРТ удзельнічае ў выставе «Мотавелаэкспа — 2015». Мы рады будзем расказаць, паказаць і пазнаёміць вас з поспехамі нашай дзейнасці. З прыемнасцю адкажам на вашы пытанні і дамо самую свежую, актуальную інфармацыю пра развіццё гарадскога веларуху. Прыходзьце нас падтрымаць і пазнаёміцца!

Але гэтае мерапрыемства, безумоўна, будзе цікавае раварыстам не толькі удзелам у МРТ, але і насычанай праграмай выставы.

Праграма  «Мотавелаэкспа — 2015»

Адкрыты кубак Рэспублікі Беларусь па хуткасным трыяле Speedtrials’15.
Хуткасны трыял — гэта пераадоленне перашкод на горным ровары на хуткасць альбо на час, дзе паралельна спаборнічаюць два і больш спартоўцаў. Выстаўная капанія «Экспасістэмс» і каманда «Мінск-трыял» запрашаюць пазмагацца за званне пераможцы і каштоўныя прызы. Працягваецца рэгістрацыя ўдзельнікаў.
 

Экспазіцыя работ мота- і велакастамайзераў
Кастамайзінг — гэта перабудова матацыкла або ровара паводле індывідуальнага праекту. Кампагія «Экспасістэмс» запрашае ўсіх прафесіяналаў і аматараў прэзентаваць свае творы на выставе. Удзел у гэтай экспазіцыі бясплатны для ўсіх майстроў. Тэлефануйце.

Майстар-класы па аэраграфіі
Падгледзець за працай мастака і спытацца пра тое, што цікавіць, — такая мажлівасць надараецца не штодня, але на выставе «Мотавелаэкспа» магчымае ўсё. Прыходзьце пагутарыць з сапраўднымі майстрамі аэраграфіі.

Конкурс па аэраграфіі, прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Аргкамітэт запрашае ўсіх ахвотных узяць удзел у конкурсе па аэраграфіі. На конкурс падаюцца гатовыя працы (шлемы), распісаныя на зададзеную тэму. У 2015 годзе конкурс прымеркаваны да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Бодзі-арт
Брутальную атмасферу выставы «Мотавелаэкспа» разрэдзяць цудоўныя дзяўчаты, чые целы распіша прафесійны майстар. Прыходзьце паназіраць за працай мастака і палюбавацца на гатовы шэдэўр. 

Паказальныя выступы па варкаўце
Варкаўт называюць яшчэ «вулічным фітнэсам». Гэта адна з разнавіднасцяў масавых фізкультурных заняткаў, што ўключае ў сябе разнастайныя практыкаванні на вулічных спортпляцоўках: на турніках, брусах, шведскіх сценках, раўналежных лесвіцах ды іншых канструкцыях ці без іх.

Навуковае шоў «Лабараторыя Х»
«Лабараторыя Ікс» — навуковае шоў, захапляльныя ды інтрыгоўныя эксперыменты для гледачоў любога веку. Унікальны фармат свята нікога не пакіне абыякавым. Акторы тэатру і кіно змогуць вярнуць нас у дзяцінства, і вы здзівіцеся, як шмат вам не паказвалі на ўроках хіміі ды фізікі, — шмат якія звычайныя рэчы і прадметы маюць уласцівасці, пра якія мы і не падазраваем.

Тэст-драйв ровараў і матацыклаў
На выставе «Мотавелаэкспа» вас чакае вялікі выбар матацыклаў і ровараў. Самыя новыя мадэлі будуць прэзентаваныя ў Мінску. Наведнікі выставы змогуць аднымі з першых ацаніць навінкі і зрабіць тэст-драйв.

Розыгрыш ровараў сярод наведнікаў выставы
Самая прыемная частка выставы — гэта, безумоўна, узнагароджанне прызамі і падарункамі. Прызоў і забаў будзе дастаткова і для дарослых, і для дзяцей. Галоўны прыз выставы — эксклюзіўны ровар. Чаму ён эксклюзіўны? Прыходзьце на выставу, і самі ўсё пабачыце. Сачыце за навінамі на сайце motoveloexpo.by.

Выставы «Мотавелаэкспа — 2015» и «Актыўны адпачынак » пройдуць 9—11 красавіка ў менскім Палацы спорту (пр. Пераможцаў, 4).
Арганізатар — ТАА «Экспасістэмс».
Кантакты аргкамітэту: тэл. +375 (17) 237-20-50, e-mail: info@exposystems.by
Афіцыйны сайт мерапрыемства — motoveloexpo.by.

2015 год, 12 марта

Прокрутите вверх