Мінскае роварнае таварыства - Навіны

Белдзяржстрах унёс папраўкі ва ўмовы страхавання ровараў

Паведамляем усім раварыстам прыемныя навіны. У выніку абмеркаванняў і рэкамендацый ад Мінскага роварнага таварыства Белдзяржстрах унёс папраўкі ва ўмовы страхавання ровараў.

Роварны кангрэс у Маскве. Які ўсясветны досвед можна прымяніць у Беларусі?

14―16 красавіка дэлегацыя Мінскага роварнага таварыства разам з прадстаўніком Цэнтра гарадскіх ініцыятыў (Магілёў) пабывала на Другім міжнароднымі роварным кангрэсе ў Маскве. 570 удзельнікаў, 18 краін — натуральна, мы натхняліся і фіксавалі, што можна пераняць у нашых замежных калегаў і якія захады ў нашых умовах не будуць мець сэнсу.

Агульны сход «Мінскага роварнага таварыства» 19 сакавіка 2017

Запрашаем у госці 19 сакавіка на агульны сход «Мінскага роварнага таварыства» ў нядзелю, з 15 да 20 у «Сталоўку XYZ» (вул. Фабрыцыуса, 4, 3-і паверх, уваход побач з «Імагуру»). Запрашаем не толькі членаў, сяброў і партнёраў нашай арганізацыі, але і тых, хто проста цікавіцца роварным рухам. Мы раскажам пра дзейнасць «Мінскага роварнага таварыства» ў 2016 годзе, пазнаёмім вас з самымі цікавымі праектамі, падзелімся планамі на 2017-ы. Ну, а з нагоды дня нараджэння — торт, музыка і выдатны настрой!

Вакансія ў МРТ. PR-спецыяліст

Сябры, мы перш за ўсё шукаем раўнацэннага члена каманды, гатовага да самастойнага плавання, адказнасці, гатовага на 30 месяцаў «захварэць» на ровар. Мэта нашай супольнай працы — стварэнне іміджу арганізацыі і папулярызацыя роварнага руху ў Беларусі.

 

Вакансія ў МРТ. Бухгалтар

У каманду «Мінскага роварнага таварыства» шукаем таленавітага бухгалтара. Не валанцёрства, а вакансія!

Гарадскія ініцыятывы: супрацоўніцтва, а не змаганне

Запрашаем вас на сустрэчу з гарадскімі актывістамі ўкраінскага Львова і беларускага Магілёва. Тэма сустрэчы — як рабіць гарады лепшымі і ажыццяўляць свае ініцыятывы ў супрацы з мясцовай уладай, а не ў змаганні з ёй.

Месца: антыкавярня « Дом Фішэра», пр. Незалежнасці, 84а (уваход з двара).

Час:  16 лютага, 19:00.

Далучайцеся да #WinterBikeToWorkDay 10 лютага

У пятніцу 10 лютага ва ўсім свеце праходзіць акцыя #WinterBikeToWorkDay. У гэты дзень удзельнікі акцыі даюць абяцанне дабірацца да працы на  роварах.

Што такое ECF

Пры канцы траўня 2016 года ў Швецыі прайшоў агульны сход Еўрапейскай роварнай федэрацыі (ECF). МРТ ужо ў чацвёрты раз бярэ ўдзел у гэтай штогадовай падзеі. Пра тое, што такое ECF і навошта яна патрэбная, апавядае Павел Гарбуноў, старшыня ўправы МРТ.

Велафрымаркет

У нядзелю 12 чэрвеня ад 13-й да 19-й гадзіны ў адкрытай прасторы «Верх» пройдзе бясплатны кірмаш, на якім кожны зможа знайсці сабе рэчы, а галоўнае — пабачыць сістэму ўзаемадапамогі ў дзеянні. Будзе таксама магчымасць абмеркаваць дзейнасць транснацыянальных карпарацый — дабро гэта ці зло. 

Заява МРТ што да разгону «Крытычнай масы»

Заява Мінскага роварнага таварыства ў сувязі з разгонам акцыі «Крытычная маса» 29 красавіка ў Менску і затрыманнем яе ўдзельнікаў.

Мы, актыў Мінскага роварнага таварыства, патрабуем спыніць адміністрацыйны і крымінальны пераслед удзельнікаў акцыі «Крытычная маса», што адбылася 29 красавіка.

Увечары 29 красавіка прадстаўнікамі праваахоўных органаў была разагнаная акцыя «Крытычная маса», якая праходзіла ў Мінску.

Велапарад — 2016. Поўная праграма

30 красавіка адбудзецца самая вялікая роварная падзея года! Мы не перабольшваем і чакаем кожнага раварыста! Велапарад – гэта не проста свята, але і важная падзея ў развіцці роварнага руху горада!
13:00 — 14:50 — збор на пляцоўцы ў парку Перамогі (заязджаць каля стэлы)
15:00 — 16:00 — масавы роварны заезд па праспекце Пераможцаў
16:00 — 20:00 — класнае свята ў парку Перамогі!

Мінскі велапарад — 2016

Ура! Мінскаму велапараду — 2016 быць!

Цудоўным красавіцкім днём адбудзецца грандыёзны велакарнавал!

Мінск збірае ўсіх раварыстаў і роварных аматараў. 

Прыязджайце ў цікавых строях, прывозьце выдатны настрой — праедзем яскрава па цэнтральным праспекце Мінска!

МРТ збіраецца на MediaBarCamp-2016

МедыяБарКэмп — гэта ўнікальная міжнародная «не-канферэнцыя» пра новыя медыі ды медыяактывізм. МедыяБарКэмп традыцыйна праходзіць летам у Літве, у ім бяруць удзел да 150 чалавек. Першы МедыяБарКэмп адбыўся ў 2008 годзе і з таго часу ўдала праходзіць штогод.

Арганізатар МедыяБарКэмп — Swedish International Liberal Centre (SILC).

Набор у каманду «Добрага ровара»!

Мы радыя заявіць:
нашаму цудоўнаму праекту — быць і сёлета!
«Добры ровар» — гэта праект, які мы робім супольнымі намаганнямі!

Хочаш рабіць добрыя справы разам з намі?

Тады — запоўні, калі ласка, форму.

Валанцёрам будуць радыя!

Нам (МРТ) 5 гадоў! Адзначым разам!

Мы любім вас і любім святы! 16 сакавіка споўніцца 5 гадоў, як мы разам! 

Запрашаем старых і новых Сяброў да нас у «Хатку з гародам» у сераду 16 сакавіка 2016 з 18:00 да 22:00 на вуліцу Смалячкова, 14А.

Сустрэча нефармальна-душэўная, будзем на гародзе пячы дранікі, частаваць гарбатай і глінтвейнам, гуляць у карты, згадваць мінулыя 5 гадоў і прымаць падарункі!

Велакухня «Гараж-38» шукае валанцёраў!

Велакухня Гараж 38 шукае валанцёраў! Запаўняйма форму!

Таксама мы зьявіліся на «Маесэнс».

Праз гэты сайт можна лёгка дапамагчы нам грашовымі сродкамі ці прызначыць сустрэчу дзеля нашай падтрымкі.

Велакухня «Гараж-38» — гэта бясплатная грамадская майстэрня, месца правядзення мерапрыемстваў на роварную тэматыку.

У свеце існуе мноства такіх месцаў, і паўсюль яны становяцца цэнтрам роварнага жыцця, збіраюць вакол сябе самых актыўных і творчых людзей.

Запрашаем далучыцца да да ўсясветнага прыбірання «Зробім!»

МРТ запрашае вас узяць удзел у валанцёрскай акцыі па прыбіранні несанкцыянаваных сметнікаў, якая пройдзе 9 красавіка 2016 года!

«Зробім!» — частка ўсясветнага руху Let`s Do It!, які аб’ядноўвае 112 краін і 14 мільёнаў людзей. Яго ўдзельнікі прыбіраюць месы, дзе ўтварыліся стыхійныя сметнікі: зоны адпачынку ў гарадах, лясы, паркі, пляжы, берагі вадаёмаў. Мы выходзім прыбіраць туды, дзе людзі пакідаюць па сабе шмат смецця, і робім гэтыя месцы чыстымі. Калі вы таксама хочаце бачыць свой горад і ўскраіны без смецця, далучайцеся!

Прыйшла вясна, а разам з ёй і ‎#30daysofbiking‬

1 сакавіка прыйшла вясна, а разам з ёй пачынаецца рэгістрацыя на акцыю #30daysofbiking. Гэта ўсясветны чэлендж (выклік): 30 дзён на ровары ці бегма. Няхай гэта будзе 1 кіламетр на дзень! Важныя самадысцыпліна і адзінства. Публікуюцца фота, робяцца «пакатайкі» — гуртавыя і паасобку. Удзельнікі пазнаюць адно аднога па spokecard — картцы, сімвале таго, што ты ўдзельнічаеш у выкліку (мацуецца на кола паміж спіцамі). Гэта вельмі азартна і натхняльна. Так што гайда на рэгістрацыю!

Стартуе акцыя 1 красавіка!

 

Па выніках агульнага сходу МРТ

20 лютага 2016 года вельмі ярка і прыгожа прайшоў агульны штогадовы сход МРТ! Дзякуй прасторы ЦЭХ за тое, што прытулілі нас!

Падчас сустрэчы былі ўнесены невялікія змены ў Статут. Таксама заслухана справаздача па папярэднім годзе і планы на 2016 год. Як ужо бачна: будзе вельмі шмат цікавай працы!

Рэгулярныя сустрэчы.

Аднаўляем рэгулярныя сустрэчы!

Яны цяпер будуць адбывацца па чацвяргах у 19 00 ў офісе МРТ (Смалячкова 14а)

На сустрэчах мы п'ем гарбату і абмяркоўваем, што роварнага адбылося ў Менску, і як праходзяць справы па праектах у МРТ. Каардынуем розныя задачы. Абмяркоўваем новыя ідэі і многае іншае.

У каго ёсць цікавасць, жаданне дапамагчы, нейкія ідэі можа быць, не саромейцеся - прыходзьце. Мы не кусаемся =)

Старонкі