Дабрачынныя ўнёскі

Чаму патрэбна ваша дапамога?

Мы хочам, каб Мінск стаў горадам, зручным для раварыстаў, а Беларусь — месцам, дзе роварны турызм прывабны і дасяжны ўсім жадаючым.

У сваёй дзейнасці мы разлічваем на актыўную дапамогу валанцёраў і роварных аматараў. Без вашай дапамогі мы не зможам дзейнічаць эфектыўна, але, на жаль, для паспяховай працы патрэбна яшчэ і крыху грошай.

Сродкі пойдуць на:

  • арэнду офіса. Без яго немагчыма стварыць пляцоўку для эфектыўнай працы ў дзённы час;
  • выплату заробку персаналу. Якімі б гарачымі энтузіястамі не былі раварысты, раней ці пазней устае пытанне пра грошы. Таксама сустракаецца руцінная праца, выконваць якую не вельмі цікава, але неабходна. Мы пастараемся абысціся мінімальна неабходнай колькасцю супрацоўнікаў, актыўна прыцягвая валанцёраў;
  • розныя бягучыя выдаткі — банкаўскія паслугі, расходныя матэрыялы, хостынг і г. д.
  • правядзенне мерапрыемстваў — інфармацыйныя матэрыялы, прома-прадукцыя, прызы, арганізацыйныя выдаткі і іншыя, у залежнасці ад мерапрыемства;

Дапамагаючы нам, вы дапамагаеце i нашаму праекту Велакухня «Гараж-38» —  першай i пакуль што адзiнай таннай гарадской веламайстэрнi на прасторы ЗНК (Звяз Незалежных Краiн)

Дапамагаючы нам, вы дапамагаеце і сабе — інвестуеце ў развіццё роварнага Менска.

Пра тое, як пералічыць грошы, вы можаце даведацца на гэтай старонцы.