Запуск сайта bike.org.by

Добры дзень!

Нам надзвычай прыемна паведаміць Вам, што наш сайт http://bike.org.by гатовы да тэставага паказу. Вельмі шмат ужо зроблена, а трэба зрабіць яшчэ больш. Таму мы і просім Вас не крытыкаваць тое, што ўжо здзейснена, а ўносіць канструктыўныя прапановы, даваць ідэі.  (Кантактная інфармацыя).

На цяперашні час мы зрабілі раздзел з навінамі, а таксама аўтаматызавалі працэс уваходу ў таварыства новых сяброў. 

У найбліжэйшы час мы плануем дадаць на сайт размаіты кантэнт, запусціць форум. Сайт будзе выкарыстоўвацца не толькі як сродак данясення навінаў, але і дзеля арганізацыі і каардынавання розных мерапрыемстваў у рамках Мінскага роварнага таварыства. 

Акаўнт на сайце будуць мець толькі сябры таварыства. Для атрымання акаўнта неабходна аплаціць сяброўскі ўнёсак у любым банку. Пасля гэтага Вам будзе створаны акаўнт на сайце, пры дапамозе якога Вы зможаце даць нам інфармацыю для вырабу Пасведчання раварыста. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці тут:  Як уступіць у таварыства.

--

Вашыя веб-майстры

Джон Росмэн і Міхаіл Алейнік