ГА «Мінскае роварнае таварыства» — развіццё роварнай інфраструктуры і роварнага руху.
У Мінску рэгулярна праходзяць бясплатныя заняткі ў велошколе .
Информация о магазинах, предоставляющих скидки в рамках акции по безопасной езде на велосипеде.
Нефармальныя сустрэчы членаў таварыства i ўсіх, хто падтрымлівае нас, адбываюцца кожны чацвер а 19:00
Паведамляем усім раварыстам прыемныя навіны. У выніку абмеркаванняў і рэкамендацый ад Мінскага роварнага таварыства Белдзяржстрах унёс папраўкі ва ўмовы страхавання ровараў. |
14―16 красавіка дэлегацыя Мінскага роварнага таварыства разам з прадстаўніком Цэнтра гарадскіх ініцыятыў (Магілёў) пабывала на Другім міжнароднымі роварным кангрэсе ў Маскве. 570 удзельнікаў, 18 краін — натуральна, мы натхняліся і фіксавалі, што можна пераняць у нашых замежных калегаў і якія захады ў нашых умовах не будуць мець сэнсу. |
Запрашаем у госці 19 сакавіка на агульны сход «Мінскага роварнага таварыства» ў нядзелю, з 15 да 20 у «Сталоўку XYZ» (вул. Фабрыцыуса, 4, 3-і паверх, уваход побач з «Імагуру»). Запрашаем не толькі членаў, сяброў і партнёраў нашай арганізацыі, але і тых, хто проста цікавіцца роварным рухам. Мы раскажам пра дзейнасць «Мінскага роварнага таварыства» ў 2016 годзе, пазнаёмім вас з самымі цікавымі праектамі, падзелімся планамі на 2017-ы. Ну, а з нагоды дня нараджэння — торт, музыка і выдатны настрой! |
Сябры, мы перш за ўсё шукаем раўнацэннага члена каманды, гатовага да самастойнага плавання, адказнасці, гатовага на 30 месяцаў «захварэць» на ровар. Мэта нашай супольнай працы — стварэнне іміджу арганізацыі і папулярызацыя роварнага руху ў Беларусі.
|
У каманду «Мінскага роварнага таварыства» шукаем таленавітага бухгалтара. Не валанцёрства, а вакансія! |
Запрашаем вас на сустрэчу з гарадскімі актывістамі ўкраінскага Львова і беларускага Магілёва. Тэма сустрэчы — як рабіць гарады лепшымі і ажыццяўляць свае ініцыятывы ў супрацы з мясцовай уладай, а не ў змаганні з ёй. Месца: антыкавярня « Дом Фішэра», пр. Незалежнасці, 84а (уваход з двара). Час: 16 лютага, 19:00. |
У пятніцу 10 лютага ва ўсім свеце праходзіць акцыя #WinterBikeToWorkDay. У гэты дзень удзельнікі акцыі даюць абяцанне дабірацца да працы на роварах. |
Пры канцы траўня 2016 года ў Швецыі прайшоў агульны сход Еўрапейскай роварнай федэрацыі (ECF). МРТ ужо ў чацвёрты раз бярэ ўдзел у гэтай штогадовай падзеі. Пра тое, што такое ECF і навошта яна патрэбная, апавядае Павел Гарбуноў, старшыня ўправы МРТ. |


